У Гродне без жытла засталіся шматдзетныя сем'і

У Гродне без жытла засталіся шматдзетныя сем'і

Каля сотні шматдзетных сем'яў у Гродне не могуць засяліцца ў новыя кватэры, якія павінны былі атрымаць яшчэ ў жніўні 2015 года. Як паведамляе Радыё "Рацыя", чыноўнікі адмаўляюцца тлумачыць прычыны невыкананых абяцанняў. Каля 1000 чалавек, у тым ліку шматдзетныя сем’і ды іншыя катэгорыі ільготных забудоўшчыкаў, мусілі засяліць тры дамы ў мікрараёне Альшанка, аднак гарвыканкам адмаўляецца даваць людзям гарантаванае дзяржавай жытло.

Гродзенка Ірына Панасік не выключае, што складанасці звязаныя з эканамічнымі праблемамі. Па яе словах, чыноўнікі заяўляюць, быццам няма фінансавання.

Шматдзетныя гродзенцы мяркуюць, што пабудаваныя кватэры ўлады могуць прадаць паводле камерцыйных коштаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі