У Гродне да святкавання Хэлоўіна далучыліся тэатры (фота)

Хэлоўін адсвяткавалі напярэдадні 33-й гадавіны Гродзенскага тэатра лялек. Усе квіткі на адзін з самых містычных спектакляў па матывах Гогаля “Вій. Страшная помста” былі распрададзеныя яшчэ за два тыдні.



На ўваходзе ў тэатр антураж свята стваралі жахлівыя начныя вартаўнікі. А ў закутках тэатра наведвальнікаў чакалі муміі, маленькія вампіры, лялька, цмок, мёртвая нявеста, ведзьма і прадказальніца.



Атмасферу “самай страшнай ночы ў годзе” падтрымлівалі таксама і самі госці, размаляваныя з дапамогай прафесійнага грыму.



Усе ахвочыя змаглі пакаштаваць чырвонага віна з бочкі. А ўладальнік найлепшага касцюма атрымаў гарбуз з аўтографамі ўсіх акцёраў тэатра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі