У Гродне ДАІ штодня штрафуе за адсутнасць флікераў 100 чалавек
За адсутнасць флікераў Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці штрафуе штодня больш за 100 чалавек. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч: “У міжраённым аддзеле ДАІ Гродзенскага аблвыканкама кажуць, што штодня іх інспектары штрафуюць ад 90 да 110 чалавек. Напрыклад, учора былі пакараныя 104 чалавекі.
Штраф цяпер складае палову мінімалкі, а гэта пятнадцаць з паловай тысячаў рублёў. Раней супрацоўнікі ДАІ проста папярэджвалі людзей, а ўжо на працягу апошніх месяцаў парушальнікаў пачалі штрафаваць”.
Нагадаем, што, паводле правілаў дарожнага руху, флікеры павінны мець усе ўдзельнікі дарожнага руху, але гэтае патрабаванне цяпер мала хто выконвае.
Як кажуць іспектары ДАІ, большасць пешаходаў не толькі яшчэ не прызвычаіліся насіць на сабе флікеры ў цёмны час сутак, але і не разумеюць важнасць карыстання імі.