У Гродне хлопца за нявыплату камунальных выселілі з кватэры ў камуналку

Пакінутую ў кватэры мэблю і тэхніку вырашылі "утылізаваць" / grodnoplustv.by
Пакінутую ў кватэры мэблю і тэхніку вырашылі "утылізаваць" / grodnoplustv.by

Жыхара Гродна выселілі з аднапакаёвай кватэры, якую ён раней атрымаў ад дзяржавы. Хлопец сірата. Падставай для высялення стала запазычанасць па камунальных плацяжах. Хлопец не плаціў за кватэру больш за тры гады. У выніку ўтварыўся доўг у 4,5 тысячы рублёў. Гісторыю распавядае тэлеканал "Гродна плюс".

Хлопца папярэджвалі пра наступствы, нават адключалі ваду і электрычнасць, але ён так і не адрэагаваў. Ён не прыйшоў нават на высяленне. Адзначым, што на кадрах кватэра выглядае нежылой, асабістых рэчаў у ёй не відаць. "Ранейшы гаспадар пакінуў у кватэры старую канапу, тэлевізар, лядоўню і пральную машыну. Гэтыя рэчы адправілі на ўтылізацыю", паведамілі на гродзенскім ТБ. Хлопца перасялілі ў камуналку. Пры гэтым у разлікова-даведачным цэнтры адзначылі, што яму яшчэ пашанцавала. Неплацельшчыкаў могуць выселіць з сацыяльнага жылля і без прадастаўлення новага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі