У Гродне муміі нападалі на мінакоў (фота)

Ролю муміяў выканалі абматаныя ў туалетную паперу акторы. Гэтак яны правялі акцыю, прымеркаваную да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркотыкаў і іх незаконным абарачэннем.

Акрамя таго, два дзесяткі мумій прабіваліся і да спявачак групы "17 секунд" у "святым коле".

Па словах арганізатара акцыі Міхаіла Ліса, на ідэю яго натхніла аповесць Мікалая Гогаля "Вій". Менавіта там "нячыстыя" сілы не маглі прабрацца да чалавека, які знаходзіўся ў "святым коле". У гродзенскім выпадку муміі сімвалізавалі пустэчу і нізасць жыцця наркамана (менавіта таму выкарыстоўвалі туалетную паперу), а дзяўчаты — прыгажосць і здароўе чалавека, які не ўжывае наркотыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі