У Гродне на марафоне беглі нявесты, сабакі ды слінгамамы (фота)

У Гродне на марафоне беглі нявесты, сабакі ды слінгамамы (фота)

1 чэрвеня ў Гродне адбыўся дабрачынны марафон “Дапамагаючы жыццю”. Такая акцыя праходзіць ужо другі раз.

Ідэя ў тым, каб па чарзе дыстанцыю ў 600 метраў пераадолелі ўдзельнікі, аб’яднаныя ў “групы па зацікаўленасцях”. Сёлета забег падтрымалі нявесты, “барадачы”, слінгамамы, сталыя людзі з кійкамі для скандынаўскай хады, дзеці на роварах і інш.

Асобная скарочаная дыстанцыя чакала найменшых удзельнікаў марафону, якія яшчэ не сталі на ногі. Немаўляты меліся наўпрост прапаўзці свае дарожкі па пасцеленых у двары матах. Цікава атрымалася і з “барадачамі”: крытычная маса барадатых мужчынаў на акцыю не сабралася, таму арганізатары прынялі творчае рашэнне — падамалёўваць бароды хлопчыкам.

Як лічыць кіраўніца Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольга Шульга, акцыя мае дасягнуць адразу некалькі мэтаў. Гэта і грашовая падтрымка на карысць хоспісу з боку ўдзельнікаў, і прыцягненне ўвагі гродзенцаў да праблемаў хворых дзетак. У будучым годзе арганізатары марафону абяцаюць яшчэ больш крэатыву ды цікавостак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі