У Гродне ўсталявалі помнік князю Давыду Гарадзенскаму (фота)

У Гродне ўсталявалі помнік князю Давыду Гарадзенскаму (фота)

Помнік князю Давыду Гарадзенскаму ўсталявалі ў Гродне, перадае БЕЛТА.

Помнік славутаму гродзенскаму князю ўсталявалі 24 траўня на перакрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага побач са Старым і Новым замкамі. Вышыня помніка з пастаментам — каля 4 метраў. 

Урачыстае адкрыццё помніка прызначанаена 1 чэрвеня — у першы дзень XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культураў. Падчас адкрыцця помніка адбудзецца тэатралізаваны паказ з удзелам рыцараў-рэканструктараў.

Аўтарам помніка стаў мінскі скульптар Сяргей Аганаў. Ён зрабіў скульптуру з суцэльнага кавалка граніту. Замоўцам выступіла Гродзенская дыяцэзія БПЦ, усе выдаткі ўзяў на сябе мецэнат.

Давыд Гарадзенскі (каля 1283-1326) — кашталян гродзенскі, военачальнік і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Ён праславіўся як мужны абаронца Гродна. Паводле адной з легендаў, славуты князь пахаваны каля сцен Каложскай царквы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі