У Гродне вахцёрка інтэрната брала хабары за засяленне
У Гродне 48-гадовая вахцёрка аднаго з інтэрнатаў брала хабары за засяленне. Яна абяцала людзям вырашыць праблему, падбухторвала іх да перадачы грошай пэўным службовым асобам. У адным выпадку сума хабару склала 300 долараў.
Як адзначае прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, вахцёрка не збіралася выконваць абяцанні. Яна цягнула час у спадзяванні, што сітуацыя з засяленнем вырашыцца без яе ўдзелу.
У адносінах жанчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле "падбухторванне да дачы хабару".
Здымак з архіву. Фота: AFP