У Гродне запалілі першыя ханукальныя свечкі (фота)
Моцны вецер і дождж не перашкодзілі гродзенскім яўрэям 1 снежня адзначыць свята Ханукі.
З запальвання ханукальных свечак пачаўся святочны канцэрт у Вялікай харальнай сінагозе.
Гасцей падчас імпрэзы частавалі салодкімі пончыкамі. Таксама па традыцыі людзі спявалі яўрэйскія песні і малітвы разам з гуртам “Барух-бэнд” і музыкам Барысам Ідзельчыкам. Нават адключэнне электрычнасці не перашкодзіла святу — песні працягвалі спяваць нават без суправаджэння музычных інструментаў.
У гэтым годзе Свята Святла доўжыцца з 28 лістапада па 4 снежня. Па словах рабіна Іцхака Кофмана, пажар, які адбыўся днямі, не перашкодзіў святкаванню.