У Гродне затрымалі ахоўніка-педафіла

У Гродне затрымалі педафіла / pixabay.com
У Гродне затрымалі педафіла / pixabay.com

У Гродне міліцыянты затрымалі 20-гадовага маладога чалавека, якога падазраюць у згвалтаванні дзвюх непаўналетніх, паведамляе прэс-служба МУС.

Юнак працаваў ахоўнікам у адной з забаўляльных установаў. Там ён пазнаёміўся з 12- і 13-гадовай школьніцамі, якія прыйшлі на дзіцячую дыскатэку. Праз нейкі час юнак звязаўся з адной з іх у сацсетцы і прапанаваў сустрэцца ў сябе дома. Там ён напаіў дзяўчынку алкаголем і згвалціў. Пазней з яе сяброўкай ён зрабіў тое самае на арандаванай кватэры.

Школьніцы расказалі пра здарэнне кіраўніцтву зламысніка, а дырэктар паведаміў у міліцыю.

На гродзенца пачалі крымінальныя справы за згвалтаванні заведама малалетніх. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі