У Гродне затрымалі бацьку і сына — іх падазраюць у спробе абрабаваць аптэку
Пнеўматычны пісталет, які знайшлі дома ў падазраваных / @pressmvd
У Гродне затрымалі бацьку і сына, якіх падазраюць у спробе абрабаваць аптэку, расказалі ў прэс-службе МУС.
Інцыдэнт адбыўся два тыдні таму. Аптэка ўжо зачынялася, калі ў памяшканне ўвайшлі двое мужчын у масках. Яны прыгразілі фармацэўту пісталетам і запатрабавалі грошы. Але фармацэўт пачаў супраціўляцца, і нападнікі ўцяклі.
Спачатку аператыўнікі затрымалі 18-гадовага хлопца. Ён ва ўсім прызнаўся: расказаў, што ініцыятарам злачынства быў яго бацька. У кватэры бацькі супрацоўнікі міліцыі знайшлі пнеўматычны пісталет, які, як мяркуецца, выкарыстоўваўся падчас нападу, і маскі. Мужчыны затрыманыя. На іх завялі крымінальную справу паводле артыкула "Разбой".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.