У Гродне затрымалі жанчыну-кіроўцу, якая любіць уцякаць з месца здарэння
У Гродне затрымалі жанчыну-кіроўцу, якая ўвязалася ў канфлікт з іншай аўтамабілісткай. Познім вечарам у аўторак у ДАІ паступіла паведамленне пра блакіроўку праезду аўтамабілем Хендэ.
Дзяржаўтаінспектары, якія прыбылі на месца выкліку, не знайшлі заяўніцу, затое ўбачылі іншую ўдзельніцу канфлікту. Жанчына 1967 года нараджэння якраз выязджала са стаянцы на Хёндэ.
Супрацоўнікі ДАІ западозрылі, што дама нецвярозая і даставілі яе на медыцынскі агляд. У крыві аўтамабілісткі сапраўды было болей за два праміле. Жанчына прызналася, што напярэдадні выпіла трыста грамаў лікёру.
Летась яна двойчы знікала з месца дарожна-транспартных здарэнняў з яе ўдзелам, а ў 2009 годзе папалася на кіраванні аўто ў нецвярозым стане, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.