У Гродне злавілі чарговага эксгібіцыяніста, ён напалохаў пенсіянерку

У Гродне злавілі чарговага эксгібіцыяніста, ён напалохаў пенсіянерку

У Гродне злавілі чарговага эксгібіцыяніста. 35-гадовы мужчына быў у стане моцнага алкагольнага п'янення. Ён выбег са сваёй кватэры і, пабачыўшы на лесвічнай пляцоўцы пенсіянерку, якая вярталася дахаты, зняў штаны і прадэманстраваў палавыя органы. Пасля гэтага зламыснік уцёк. Абураная 59-гадовая жанчына звярнулася ў міліцыю. Цяпер мужчыне пагражае крымінальная адказнасць, адзначае прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці.

Затрыманне эксгібіцыяністаў у Гродне ў апошнія гады адбываецца рэгулярна. У сакавіку сёлета на Гродзеншчыне злавілі адразу некалькі зламыснікаў, а летась 17-гадовы эксгібіцыяніст напаў у абласным цэнтры на маладую настаўніцу. Распранаюцца ў грамадскіх месцах і маладыя людзі, і мужчыны ва ўзросце каля 40-50 гадоў. Некаторыя з іх трапляюцца паўторна. У адносінах да эксгібіцыяністаў распачынаюць крымінальныя справы за хуліганства.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі