У Гродне знайшлі скарб: скрыначку з залатымі манетамі і ўпрыгожаннямі

У Гродне знайшлі скарб: скрыначку з залатымі манетамі і ўпрыгожаннямі

У цэнтры Гродна знайшлі скарб — болей за тры дзясяткі залатых манет і ўпрыгожанняў. Як перадае БЕЛТА, скарб знайшлі рабочыя падчас разбору маўэрлата — элемента дахавай сістэмы ў старым будынку па вуліцы 2-й Працоўнай.

Каштоўнасці былі ў невялікай скрыначцы. Рабочы Уладзімір Страховіч, які адчыніў гэтую скрыню, надзвычай здзівіўся і паведаміў пра знойдзены скарб свайму кіраўніцтву. На месца выклікалі міліцыю і супрацоўнікаў з музея.

Як высветлілася, 30 манет былі XVIII-XIX стагоддзяў, а яшчэ там налічылі болей за 10 розных упрыгожанняў — пярсцёнкі, ланцужкі, а таксама дакументы, у тым ліку закладныя пачатку XX стагоддзя. Кошт скарбу пакуль не вызначаны, спецыялісты вывучаюць знаходку, але гэта найбуйны скарб са знойдзеных у Гродне за апошні час.

Будынак па вуліцы 2-й Працоўнай — 1894 года пабудовы, раней тут жылі заможныя людзі.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі