У Хабараўску затрымалі партыю марожаных куранятаў з Беларусі

Спецыялісты Рассельгаснагляду ў Хабараўску затрымалі партыю куранятаў-бройлераў з Беларусі. Як піша "Комсомольская правда", груз вагой 19,5 тон перавозілі з парушэннем тэмпературнага рэжыму.

Па словах спецыялістаў, тэмпература ў целе птушкі склала -7,3 градуса. Між тым, паводле нормы яна не павінна быць вышэйшай за -8 градусов.

Куранятаў перадалі на ізаляванае захоўванне. Спецыялісты Рассельгаснагляду ўзялі пробы для лабараторных даследаванняў.

Ілюстрацыйнае фота — abugaisky.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі