У хляве мазырскай пенсіянеркі знайшлі трацілавую шашку
У хляве 60-гадовай жыхаркі Мазыра знайшлі дынамітную шашку і выбухное рэчыва ў пластыкавым пакунку агульнай вагой каля 100 грамаў у трацілавым эквіваленце.
Выбухоўку адшукала міліцыя падчас агляду жылля, дапаможных і гаспадарчых пабудоў пасля заявы жанчыны аб знікненні 800 тысячаў рублёў.
Як паведамляе тэлеканал “Мазыр”, сама пенсіянерка сцвярджае, што аб знаходжанні трацілавай шашкі ў сваім хляве нічога не ведала. Яна мяркуе, што небяспечную рэч у хату прынёс грамадзянскі муж, які памёр у 2014 годзе і пры жыцці захапляўся рыбалкай.
Па факце здарэння праводзіцца праверка. Хутчэй за ўсё, жанчына не будзе адказываць за дзеянні памерлага сужыцеля.
Фота: chemistry-chemists.com