У Instagram выдалілі акаўнт спявачкі Алены Ланской
Instagram выдаліў акаўнт спявачкі Алены Ланской, у якой было 22 тысячы падпісантаў. Гэта адбылося пасля скаргаў іншых карыстальнікаў.
У 2013 годзе Ланская выступала ад Беларусі на "Еўрабачанні". Цяпер яна падтрымлівае ўладу, удзельнічае ў праўладных аўтапрабегах. У сваім акаўнце яна пісала, быццам пратэсты ў Беларусі — гэта толькі шоу, якога бракавала людзям.
Дарэчы, раней Instagram выдаляў акаўнты тэлеканала АНТ і мінскага ХК "Дынама".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.