У інтэрнаце знайшлі целы рабочых, якія маглі памерці ад перадазіроўкі
Здарэнне адбылося ў адным з інтэрнатаў Кастрычніцкага раёна Мінска.
Раніцай 19-гадовы хлопец пабачыў, што двое яго суседзяў па пакоі не падаюць прыкмет жыцця. Медыкі канстатавалі смерць маладых людзей 1995 і 1992 гадоў нараджэння. Яны з'яўляліся рабочымі вытворчых прадпрыемстваў сталіцы.
Высветлілася, што напярэдадні яны праз інтэрнэт набылі ў невядомай асобы спайс. Яго маладыя людзі забралі са схованкі ў іншым раёне Мінска. Ужывалі спайс яны ў інтэрнаце.
Распачатая крымінальная справа, інфармуе БЕЛТА.