У Іспаніі знайшлі мёртвым аднаго з заснавальнікаў тэлеканала НТВ
У Іспаніі знайшлі мёртвым аднаго з заснавальнікаў расійскага тэлеканала НТВ Ігара Малашэнку. Яму было 64 гады. "Коммерсантъ" піша са спасылкай на свае крыніцы, што Малашэнка мог скончыць жыццё самагубствам. Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт пакуль няма. Але пра суіцыд пішуць людзі, якія асабіста ведалі Ігара Малашэнку (сярод іх — Ксенія Сабчак).
Ігар Малашэнка з 1993-га быў гендырэктарам НТВ, у 2001-2009 гадах — гендырэктарам тэлеканала RTVI. Ён удзельнічаў у палітычных кампаніях у Расіі. У 1996 годзе быў галоўным дарадцам выбарчай кампаніі Барыса Ельцына, які ў выніку выйграў прэзідэнцкія выбары. У 2018-м ён нейкі час ачольваў перадвыбарчы штаб Ксеніі Сабчак, калі яна балатавалася ў прэзідэнты РФ.