У Італіі ў хатняй шафе знайшлі 500-гадовую карціну
У Неапалі ў хатняй шафе знайшлі 500-гадовую карціну. Раней яна была скрадзеная з музейнай калекцыі. Як паведамляе Reuters, гэта копія вядомай карціны "Збаўца свету". Мяркуецца, што аўтарам арыгіналу з'яўляецца Леанарда да Вінчы, а копію выканаў адзін з яго вучняў.
Паліцыя арыштавала гаспадара кватэры, у якой знайшлі карціну, і шукае злачынцаў, якія яе скралі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.