У Іўеўскім раёне сутыкнуліся тры аўтамабілі

У Іўеўскім раёне сутыкнуліся тры аўтамабілі

У ДТЗ, якое адбылося 19 снежня каля вёскі Дуды Іўеўскага раёна, сур'ёзныя траўмы атрымалі тры чалавекі, паведамляе tut.by. Інцыдэнт здарыўся каля 8.50. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, па трасе М6 Мінск — Гродна ехаў кіроўца Opel. На 118-м кіламетры дарогі ён згубіў увагу і сутыкнуўся з Citroen, які рухаўся ў спадарожным напрамку. Ад удару Citroen вынесла на сустрэчную паласу, дзе ён лоб у лоб сутыкнуўся з ВАЗам.

У выніку ДТЗ сур'ёзныя траўмы атрымалі кіроўца Citroen, а таксама кіроўца і пасажыр ВАЗа. Іх давялося шпіталізаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі