У Івацэвічах сутыкнуліся мотакалыска інваліда і машына "хуткай дапамогі" (фота)
У Івацэвічах сутыкнуліся інвалідная мотакалыска і машына "хуткай дапамогі". Аварыя адбылася 30 лістапада прыкладна а 8-й ранку, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 78-гадовы кіроўца мотакалыскі СМЗ рухаўся па вуліцы Леніна. Паварочваючы на рэгуляваным перакрыжаванні налева, ён не саступіў дарогу экіпажу "хуткай дапамогі".
Пры сутычцы пацярпеў кіроўца мотакалыскі. Мужчына атрымаў страсенне мозгу, а таксама ўдары твару і левага тазасцегнавага сустава. Пацярпелага даставілі ў мясцовую лякарню.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота: gaibrest.by