У Іванаўскім раёне ў аварыі загінула 5-гадовае дзіця, якое везлі на мапедзе
У Іванаўскім раёне ў ДТЗ загінуў 5-гадовы пасажыр мапеда. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Брэсцкую абласную ДАІ, аварыя адбылася 8 чэрвеня ў вёсцы Адрыжын.
Кіраваў мапедам 26-гадовы мінчанін і вёз 5-гадовае дзіця. На закругленні дарогі ўправа ён не справіўся з кіраваннем і выскачыў на сустрэчную. Там мапед сутыкнуўся з грузавіком.
І кіроўца, і яго маленькі пасажыр атрымалі цяжкія траўмы і былі дастаўленыя ў Іванаўскую раённую бальніцу. Дзіця сканала ў 19:00.
У момант здарэння абодва былі без моташлемаў. Па факце аварыі праводзіцца праверка.