У Калінкавічах намесніка старшыні райвыканкама затрымалі за карупцыю
Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці пачало крымінальную справу на першага намесніка старшыні Калінкавіцкага райвыканкама. Пра гэта піша sb.by са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Следчага камітэта Юлію Ганчарову.
Чыноўнік працаваў першым намесніка старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Як адзначае следства, з асабістай зацікаўленасці чыноўнік даваў падначаленым незаконныя ўказанні, каб тыя складалі фальшывыя справаздачы пра становішча спраў у гаспадарцы.
Чыноўніка вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі асобай, якая займае адказную пасаду. Ён знаходзіцца на волі, але пад абавязальніцтвам аб яўцы.
Следчыя правялі агляды, забралі дакументацыу, праводзяць допыты сведак, вочныя стаўкі ды іншыя працэсуальныя дзеянні.