У Калінкавіцкай лясной гаспадарцы незаконна знішчалі лес
Факты незаконнага высякання лесу былі зафіксаваныя ў Калінкавіцкай лясной гаспадарцы.
Як перадае тэлеканал “Мазыр”, пры правядзенні работ адно з прадпрыемстваў знішчыла 200 хвояў, бярозаў і вольхаў. Пра гэта паведаміў старшы дзяржінспектар Мазырскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Алег Шчэмераў:
Шчэмераў: "Быў зафіксаваны факт незаконнага высякання прадпрыемствам з Гомельскай вобласці. Гэтым прадпрыемствам было незаконна высечана больш за 200 дрэваў".
Штраф, накладзены на прадпрыемства, склаў 50 мільёнаў рублёў.
А майстар аднаго з прадпрыемстваў пералічыў у бюджэт 11 мільёнаў рублёў за шкоду навакольнаму асяроддзю. Такі штраф на яго наклалі за высечаныя 18 хвояў.