У Калінкавіцкім раёне выбух катла цалкам зруйнаваў лазню (фота)
Выбух катла ў лазні адбыўся ў другой палове дня 10 лістапада ў вёсцы Бабровічы Калінкавіцкага раёне. У момант здарэння ўнутры збудавання знаходзіўся гаспадар. Мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі 2-3 ступені, а будынак лазні цалкам зруйнаваны.
Як мяркуюць у МНС, прычынай інцыдэнту сталі парушэнні правілаў эксплуатацыі цеплагенеруючых агрэгатаў і прыладаў — у пашыральным бачку не было вады.
Фота: МНС