У калоніі памерла суддзя, асуджаная да 13 гадоў за хабарніцтва

У калоніі памерла суддзя, асуджаная да 13 гадоў за хабарніцтва

У Гомельскай жаночай калоніі памерла былая суддзя Алена Мельнікава, асуджаная ў 2016 годзе на 13 гадоў калоніі агульнага рэжыму, піша tut.by

54-гадовая жанчына праходзіла па "справе суддзяў". На судзе яна адмаўляла сваю віну, але ўсё ж яе прызналі вінаватай у атрыманні хабару на суму 68 тысяч долараў. Яе калега 38-гадовы Юрый Грушэцкі сваю віну цалкам прызнаў. У выніку Вярхоўны суд прысудзіў Грушэцкага да 11 гадоў пазбаўлення волі, Мельнікаву — да 13. 

Мельнікава адбывала пакаранне ў жаночай калоніі ў Гомелі, рыхтавала дакументы па нагляднай скарзе на свой прысуд. У чэрвені жанчына стала скардзіцца на болі ў жываце. Толькі ў жніўні дачка дамаглася абследавання маці, кажа журналістам знаёмы сям'і. У былой суддзі дыягнаставалі чацвёртую стадыю анкалагічнага захворвання. Вельмі хутка падрыхтавалі дакументы на яе вызваленне. Аднак жанчыне гэта не дапамагло

"Алена памерла сёння ноччу ў калоніі. Заўтра яе павінны былі вызваліць, а спецыяльная машына — адвезці на лячэнне ў анкадыспансер", — паведамляе знаёмы сям'і.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі