У кандыдатаў у прэзідэнты спытаюць, за што яны жывуць
У тым выпадку, калі яны пазначаць у дэкларацыі, што не мелі даходаў.
6 жніўня ў Цэнтральнай выбарчай камісіі прайшло пасяджэнне, прысвечанае падрыхтоўцы да выбараў. Падчас пасяджэння кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына агучыла некаторыя з падрабязнасцяў выбарчай кампаніі.
Да 21 жніўня прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду мусяць запоўніць дэкларацыю аб даходах — сваіх, мужа ці жонкі, блізкіх сваякоў, з якімі маюць агульную гаспадарку. У Гэты пералік уваходзяць бацькі, браты і сёстры, бабулі і дзядулі. Таксама прэтэндэнты павінны адзначыць даходы за год да выбараў, прычым сума ўказвецца разам з падаткамі — то бок, так званы "брудны" даход.
Калі прэтэндэнт напіша ў дэкларацыі, што не мае даходу, то трэба указваць крыніцу сродкаў існавання. Гэтае ўдакладнне датычыць толькі кандыдатаў у прэзідэнты.
Па словах старшыні ЦВК, дэкларацыю спрасцілі і там з’явілася права на памылку: у дэкларацыю можна уносіць праўкі. Усе дэкларацыі кандыдатаў і сваякоў будуць апублікаваныя у газеце "СБ. Беларусь сегодня" і на сайце ЦВК.
Фота: novychas.info