У кастрычніку ў Беларусі на працу прынялі больш людзей, чым звольнілі
У кастрычніку ў Беларусі на працу прынялі больш людзей, чым звольнілі, інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт. За месяц было звольнена каля 59 тысяч 200 чалавек, больш за 5% з іх — за прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны. У мінулым месяцы на працу прынялі 62 тысячы 900 чалавек (тут не ўлічаныя суб'екты малога прадпрымальніцтва).
У эканоміцы Беларусі ў кастрычніку 2015-га было занята 4 млн 476 тысяч 500 чалавек. Гэта на 1,5% менш, чым было ў дзясятым месяцы 2014 года.
На канец кастрычніка ў нашай краіне налічвалася 42 тысячы 600 зарэгістраваных беспрацоўных (амаль у 2 разы больш, чым было год таму).
Фота: БЕЛТА