У казахстанскім Актабэ забілі яшчэ пяць нападнікаў
У казахстанскім Актабэ падчас спецаперацыі забілі яшчэ пяць чалавек, якія напалі на краму зброі і вайсковую часць. Пра гэта інфармуе Бі-Бі-Сі са спасылкай на прэс-службу МУС Казахстана.
Спецслужба Казахстана паведамляюць, што асобы забітых вядомыя, аднак іх імёны не ўдакладняюцца. Таксама ёсць звесткі, што двух чалавек затрымалі. У меркаваных злачынцаў забралі частку скрадзенай зброі.
Як паведамлялася раней, 5 чэрвеня невядомыя напалі на краму зброі ў Актабэ і забілі прадаўца і супрацоўніка ахоўнага агенцтва. Іх здабычай, як інфармуе МУС, сталі 3 наразныя стрэльбы і 14 гладкаствольных стрэльбаў, 3 газавыя пісталеты, патроны і нажы.
Потым зламыснікі напалі на яшчэ адну краму зброі і вайсковую часць. Нападнікі захапілі аўтобус і пратаранілі імі браму часці. Пры перастрэлцы былі забітыя чатыры нападнікі, яшчэ сем затрыманыя.
МУС Казахстана заяўляў, што нападнікі — прыхільнікі "радыкальных нетрадыцыйных рэлігійных плыняў".
У Актабэ з нядзелі дзейнічае асаблівы рэжым.