У Кіеве назвалі цану свабоды Юліі Цімашэнкі — 20 мільярдаў долараў

Паводле яго слоў, Еўрасаюз, калі хоча вызваліць Цімашэнку, павінен кампенсаваць Украіне страты ў памеры 20 млрд долараў ад падпісаных ёй у 2009 годзе (тады Юлія Цімашэнка была прэм'ер-міністрам) нявыгадных газавых кантрактаў з Расіяй, інфармуе РІА "Новости".



Нагадаем, для Украіны на сённяшні дзень самым складаным з'яўляецца патрабаванне ЕС аб вызваленні экс-прэм'ера і лідара апазіцыйнай партыі "Бацькаўшчына" Юліі Цімашэнкі. Выкананне гэтай умовы неабходнае для падпісання Еўрасаюзам пагаднення аб асацыяцыі з Украінай у канцы лістапада на віленскім саміце "Усходняга партнёрства". Апазіцыя прапаноўвае прыняць закон аб лячэнні асуджаных за мяжой, каб Цімашэнка змагла выехаць на лячэнне. Аднак у партыі ўлады з гэтым пакуль не пагаджаюцца.



Раней Брусэль чакаў вырашэння Кіевам "праблемы Цімашэнкі" да 18 лістапада. Цяпер жа тэрмін працягнулі да канца месяца.



Міхаіл Чэчатаў (на здымку) лічыць, што падпісанне пагаднення аб асацыяцыі не можа залежыць ад лёсу аднаго палітыка.
 

Фота — AFP, telegraf.com.ua


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі