У Кіеве снайпер страляў у акно кабінета генпракурора, які праводзіў нараду

У Кіеве снайпер страляў у акно кабінета генпракурора, які праводзіў нараду

У Кіеве снайпер страляў у акно кабінета генпракурора Віктара Шокіна, які праводзіў нараду. Здарэнне адбылося ўвечары 2 лістапада. Паведамляецца, што ніхто не пацярпеў. Расследаваннем займаецца Служба бяспекі Украіны.

Адзначым, што стральба адбылася ў той час, калі дэпутаты Вярхоўнай Рады збіралі подпісы за адстаўку генпракурора. Перад гэтым выбухнуў і скандал з вялізным домам Шокіна, фота якога з'явіліся ў інтэрнэце. Пасля быў затрыманы лідар партыі "УКРОП" Генадзь Корбан, які жорстка крытыкаваў уладу.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі