У Кіеве забілі расійскага журналіста Аркадзя Бабчанку

У Кіеве забілі расійскага журналіста Аркадзя Бабчанку

У Кіеве стралялі ў расійскага журналіста Аркадзя Бабчанку. Пра гэта напісаў у Фэйсбуку журналіст Айдэр Муджабаеў: "У Аркадзя Бабчанку стралялі, у доме, у спіну". 

Міністэрства ўнутраных спраў у сваім акаўнце ў Твітары паведаміла, што мужчына, у якога стралялі, памёр у экіпажы "хуткай". 

"Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Дняпроўскім раёне. Жонка была ў ванным пакоі. Яна пачула стрэлы, выйшла і ўбачыла мужа ў крыві. Выклікала хуткую, яго забралі, ён памёр у карэце хуткай. На месцы працуе следча-аператыўная група, кіраўніцтва высвятляе абставіны", — перадае "Медуза" са спасылкай на прэс-службу МУС. 

"Украінская праўда" піша, што было тры стрэлы. Усе ў спіну. Аркадзь вяртаўся з крамы і быў застрэлены ля сваёй кватэры. 

Паліцыя разглядае дзве версіі забойства: прафесійную дзейнасць і грамадзянскую пазіцыю. СК Украіны ўзбудзіў крымінальную справу аб забойстве Аркадзя Бабчанкі.

Бабчанка — удзельнік дзвюх чачэнскіх войнаў. Знаходзіўся ў апазіцыі да цяперашніх расійскіх уладаў. У лютым 2017 года разам з сям'ёй пакінуў Расію пасля неаднаразовых пагроз на адрас яго і сям'і. Апошнім часам вёў уласную праграму на крымскататарскім тэлеканале ATR.

Апошні пост Бабчанкі ў Фэйсбуку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі