У Кіраўскім раёне адкрыўся міжнародны турнір па ловах рыбы
Міжнародны турнір па ловах рыбы “Кубак сяброўства” стартаваў 17 верасня ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, паведамляе БелаПАН. На беразе Чыгірынскага вадасховішча сабраліся болей за 40 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны ды Эстоніі. Самі спаборніцтвы будуць праходзіць 18-19 верасня. Пераможцаў адзначаць прызамі. Апроч спартовых спаборніцтваў, чакаецца яшчэ і культурная праграма. Ладзяць турнір Беларуская федэрацыя рыбалоўнага спорту пры падтрымцы Беларускага інтэрнэт-клуба і Кіраўскага райвыканкаму.