У кліентаў некаторых беларускіх правайдараў перастаў адчыняцца Pornhub — СМІ
Pornhub перастаў загружацца ў беларускіх карыстальнікаў / Shutterstock
У некаторых беларускіх карыстальнікаў перастаў адчыняцца папулярны сэрвіс з парнаграфічнымі матэрыяламі Pornhub. Пра гэта перадае Радыё "Свабода" са спасылкай на чытачоў свайго сайта.
Праблемы з доступам, як паведамляецца, узніклі ў абанентаў А1, некаторых абанентаў "Белтэлекама" і Life. Старонка загружаецца без ніякіх тлумачэнняў. Прычына гэтага пакуль невядомая.
Дарэчы, летась у лютым Pornhub у Расіі адключылі з-за ўварвання ва Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.