У Кобрыне за ўдзел у пратэстах будуць судзіць братоў і сямейную пару

Пратэсты ў Кобрыне ў жніўні 2020-га

Пратэсты ў Кобрыне ў жніўні 2020-га / Кадр з відэа

У Кобрыне за ўдзел у пратэстах будуць судзіць двух братоў (Віктара і Іллю Ціханенкаў) і сямейную пару (Дзмітрыя і Наталлю Кубарэцкіх). Іх абвінавачваюць у "актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК). 

Разгляд крымінальнай справы ў судзе Кобрынскага раёна пачнецца 25 лютага (суддзя — Аляксей Кміта), паведамляюць праваабаронцы.

Іллі Ціханенку 28 гадоў. Ён працаваў ліцейшчыкам на кобрынскай фабрыцы дзіцячых цацак “Палессе”. Віктару Ціханенку 23 гады. 35-гадовы Дзмітрый і 34-гадовая Наталля Кубарэцкія маюць 9-гадовую дачку. Наталля зарэгістраваная як індывідуальная прадпрымальніца. Вядома, што ў 2019-м Дзмітрый працаваў у Брэсцкім рамонтна-будаўнічым трэсце № 1. 

Гэта не першы такі працэс у Кобрыне за падзеі 2020 года. Летась сілавікі перыядычна ладзілі рэйды ў горадзе, затрымлівалі ўдзельнікаў пратэстаў.

У Кобрыне за ўдзел у пратэстах будуць судзіць братоў і сямейную пару

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.