У Кобрынскім раёне ў непагоду "легкавік" выкінула пад колы фуры (фота)

У Кобрынскім раёне ў непагоду "легкавік" выкінула пад колы фуры (фота)

У Кобрынскім раёне "легкавік" сутыкнуўся з фурай. Аварыя адбылася 15 студзеня каля 10-й вечары на аўтадарозе "Брэст — Мінск — мяжа РФ", паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 37-гадовы кіроўца аўтамабіля "Сітраен" ў непагоду выбраў небяспечную хуткасць і не справіўся з кіраваннем. У выніку аўтамабіль "раскруціла" і выкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з грузавым аўтамабілем, якім кіраваў грамадзянін Польшчы.

Удар прыйшоўся на левы бок "Сітраена". Кіроўца і двое пасажыраў былі прышпіленыя рэмнямі бяспекі — з траўмамі іх даставілі ў лякарню. Кіроўца фуры не пацярпеў.

Дарэчы, кіроўца "Сітраена" неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі