У Косаўскім палацы знайшлі куфар з манетамі і кнігай (фота)
У Косаўскім палацы (Івацэвіцкі раён) знайшлі невялікі куфар з манетамі пачатку ХХ стагоддзя (1906 і 1907 гадоў) і кнігай, паведамляе БЕЛТА. На знаходку натрапілі падчас пракладкі будаўнікамі камунікацый (працягваецца рэканструкцыя помніка архітэктуры). На шчасце, за працамі назіраў археолаг. Кнігу, якая аказалася ў кепскім стане, змясцілі ў спецыяльны маразільнік, інакш яна магла быць страчаная. Яе збіраюцца перадаць у Нацыянальную бібліятэку, дзе, магчыма, змогуць правесці рэстаўрацыю.
Што да куфара і манет, дык найхутчэй яны трапяць у экспазіцыю музея, які дзейнічае ў палацы.
Рэканструкцыя палаца Пуслоўскіх працягваецца ўжо дзесяць гадоў. Побач з ім знаходзіцца дом-музей Тадэвуша Касцюшкі.
Фота: museumkossovo.by
Фота: museumkossovo.by