У Ковель за беларускімі дзецьмі паехалі рэанімабіль і 4 "хуткія" (фота)

Нагадаем, здарэнне адбылося раніцай 11 ліпеня пад украінскім горадам Ковель на Валыні. Там сутыкнуліся беларускі турыстычны і ўкраінскі маршрутны аўтобусы. Аўтобус з 50 пасажырамі-беларусамі (сярод іх — дзясяткі падлеткаў) ехаў на балгарскі курорт. Загінулі 8 чалавек (адно дзіця з Беларусі, 2000 года нараджэння), дзясяткі людзей атрымалі траўмы (25 з іх — грамадзяне нашай краіны).

У лякарні ў Ковелі застаецца яшчэ 24 грамадзяніны Беларусі, сярод іх — 18 дзяцей. Сярод ляжачых хворых адна жанчына (1986 г. н.), два хлопчыкі (1997 і 1999 г. н.) і 4 дзяўчынкі (2001, 1996, 1998 і 1999 г. н). Сёння іх павязуць на радзіму. А ўчора ў Брэст прывезлі дзяўчынку, якая знаходзілася ў цяжкім стане. Як паведамляе сайт tomin.by, стан дзяўчынкі, якую ўчора прывезлі з Ковеля ў Брэсцкую дзіцячую абласную бальніцу, палепшыўся.




 

Фота — tomin.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі