У Краснаполлі міліцыянты здзіралі абвесткі аб візіце Кастусёва

У Краснапольскі раённы дом культуры на сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым прыйшло больш за восемдзесят чалавек. Напярэдадні былі паздзіраныя ўсе абвесткі аб візіце кандыдата ў райцэнтр. Арганізатарам давялося паўторна распаўсюджваць іх, паведамляе Радыё Свабода.  Як здолеў высветліць сам палітык, абвесткі для выбаршчыкаў здзіралі міліцыянты. Ён назваў іх дзеянні “арганізаванай правакацыяй”.

Краснапольскі раён — на Магілёўшчыне адзін з самых пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Значная частка паселішчаў адселеныя. Усе сельгаспрадпрыемствы аб’яднаныя ў адну гаспадарку.

Акрамя сустрэчы ў Краснаполлі, Рыгор Кастусёў сёння браў удзел у двух агітацыйных пікетах у Быхаве і Слаўгарадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі