У Крычаў, дзе абваліўся будынак гімназіі, прыехаў намеснік прэм'ера (відэа)
Здарэнне адбылося раніцай 29 жніўня. Плошча абвалу будынка склала 100 квадратных метраў. Ніхто з людзей не пацярпеў.
Ужо распачатая крымінальная справа па артыкуле "службовая халатнасць". На месцы працуюць следча-аператыўная група, выратавальнікі і эксперты. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, якое адбылося за некалькі дзён да пачатку навучальнага года.
У Крычаў прыехаў не толькі кіраўнік міністэрства па надзвычайных сітуацыях, але і першы намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін. Вось што ён паведаміў у каментары АНТ:
"Па факце абвальвання даху ў Крычаве створаны рэспубліканскі штаб, вядзецца расследаванне, запрошаныя ўсе службы. У Крычаве дастаткова школ, таму 1 верасня дзеці пойдуць у школы, праблем з размеркаваннем не будзе. Будзе працаваць ўрадавая камісія".
Як стала вядома, у бліжэйшыя дні ў Беларусі будуць паўторна абследаваныя будынкі навучальных устаноў падобнай планіроўкі.
Фота — ctv.by, АНТ, БЕЛТА