У крымінальную справу аб аварыі на Лагойскім тракце далучылі відэазапіс (відэа)

У крымінальную справу аб аварыі на Лагойскім тракце далучылі відэазапіс (відэа)

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску высвятляе акалічнасц ДТЗ, якое адбылося зранку 3 красавіка на Лагойскім тракце. Там каля 10-й гадзіны матацыкл Honda CBR-600 сутыкнуўся з маршрутным таксі Volkswagen Crafter.

Пры сутычцы загарэўся матацыкл і маторны адсек маршруткі. Загінулі два чалавекі — кіроўца і пасажыр матацыкла. Медыкі шпіталізавалі пасажырку маршруткі, яе жыццю ўжо нічога не пагражае.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек.

Праваахоўнікі праводзяць комплекс следчых дзеянняў, накіраваных на высвятленне абставінаў здарэння, дапытваюцца сведкі і відавочцы. З месца здарэння следчыя забралі рэчавыя доказы, у тым ліку відэазапіс сутычкі, які далучылі да матэрыялаў крымінальнай справы. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі