У Кыргызстане 10 студзеня праходзяць датэрміновыя выбары прэзідэнта і рэферэндум

У Кыргызстане 10 студзеня праходзяць датэрміновыя выбары прэзідэнта і рэферэндум

У Кыргызстане 10 студзеня праходзяць датэрміновыя выбары прэзідэнта і рэферэндум па форме праўлення. Падчас галасавання выкарыстоўваюцца электронныя скрыні — гэта істотна скарачае магчымасці для фальсіфікацый. Пасля галасавання скрыня выдае вынік, падобны да чэка з крамы:

У Кыргызстане 10 студзеня праходзяць датэрміновыя выбары прэзідэнта і рэферэндум

Па ўсім Кыргызстане адбываюцца збоі ў працы гэтых скрыняў. На відэа @kloopnews трапіў момант, калі сябры выбарчай камісіі зайшлі ў кабінку для галасавання і дапамагаюць выбаршчыкам. Але тым самым парушаецца таямніца галасавання.

У жыхароў Кыргызстана ёсць выбар з 17 кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду. Таксама яны мусяць прагаласаваць за прэзідэнцкую або парламенцкую форму праўлення ці аддаць голас супраць абодвух варыянтаў.

То бок, у краіне выбіраюць адначасова прэзідэнта і паўнамоцтвы, якімі ён будзе валодаць.

Пры гэтым яўка выбаршчыкаў даволі нізкая — на 16:00 яна склала толькі 26,5%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі