У Кыргызстане будуць больш жорсткімі правілы знаходжання для грамадзян Беларусі

У сталіцы Кыргызстана

У сталіцы Кыргызстана / bishkek.gov.kg

У Кыргызстане змяняецца парадак рэгістрацыі грамадзян краін з бязвізавым рэжымам. Як вядома, да якіх належыць і Беларусь. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 5 верасня, паведамляе Міністэрства лічбавага развіцця краіны.

Беларусы маглі зарэгістравацца ў Кыргызстане на паўгода з правам далейшага працягвання (у залежнасці ад мэты знаходжання). Цяпер гэта магчыма на падставе дазволу на жыхарства, пасведчання асобы без грамадзянства, пасведчання, якое выдаецца этнічным кыргызам для перасялення ў Кыргызстан, пасведчання суайчынніка з замежным грамадзянствам.

Без афармлення дакументаў грамадзяне Беларусі могуць знаходзіцца на тэрыторыі Кыргызстана агулам "да 90 дзён на працягу кожнага 180-дзённага перыяду з моманту ўезду". Па заканчэнні гэтых 90 дзён беларусы, якія не прайшлі рэгістрацыю, будуць абавязаныя выехаць з Кыргызстана. Паўторна ўехаць яны змогуць праз 90 каляндарных дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі