Больш за 30 чалавек затрымалі ў Кыргызстане па падазрэнні ў спробе перавароту

Арганізатарам "перавароту" называюць актывістку Розу Нурматаву / ДКНБ Кыргызстана
Арганізатарам "перавароту" называюць актывістку Розу Нурматаву / ДКНБ Кыргызстана

Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бяспекі Кыргызстана (ДКНБ) затрымаў больш за 30 чалавек па падазрэнні ў спробе дзяржаўнага перавароту. Пра гэта распавядае kloop.kg.

Затрыманыя людзі, паводле версіі следства, "рыхтавалі ў краіне масавыя акцыі пратэсту" і "маштабныя беспарадкі з наступным гвалтоўным захопам улады". У ДКНБ сцвярджаюць, што затрыманыя на працягу года праводзілі мэтанакіраваную працу па "прыцягненні прыхільнікаў і вярбоўцы найбольш незадаволеных грамадзян па ўсёй тэрыторыі краіны". Пры гэтым асноўным арганізатарам і ідэйным натхняльнікам "перавароту" ў спецслужбах Кыргызстана называюць грамадзянскую актывістку і старшыню палітычнай партыі "Элдзік Кенеш" Розу Нурматаву. Яна, як гаворыцца ў паведамленні камітэта, праводзіла "таемныя сустрэчы, накіраваныя на ідэалагічную апрацоўку ўцягнутых асоб супраць дзяржструктур з абмеркаваннем планаў гвалтоўнага захопу ўлады". Усяго, лічыць следства, у групу ўваходзіла каля 100 чалавек з розных рэгіёнаў краіны. Нурматава таксама затрыманая. Заведзена крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі