Беларускага апазіцыянера з украінскім пашпартам экстрадзіравалі з Кыргызстана

Уладзімір Кадарыя / theins.ru
Уладзімір Кадарыя / theins.ru

У Беларусь з Кыргызстана экстрадзіравалі Уладзіміра Кадарыю — беларуса з грамадзянствам Украіны. Пра гэта піша The Insider са словаў Афтандзіла Алімжанава, адваката Кадарыі. 4 сакавіка Кадарыю вывезлі з Бішкекскага СІЗА-1 прадстаўнікі МУС Беларусі.

Як распавядала Еўрарадыё, Кадарыя пасля затрымання і рашэння пра экстрадыцыю звяртаўся да кыргызскага прэзідэнта Садыра Жапарава з просьбай не выдаваць яго Беларусі. Абаронцы Кадарыі мяркуюць, што, высылаючы мужчыну ў Беларусь, Кыргызстан парушае міжнароднае заканадаўства.

У сваім звароце Кадарыя піша, з Беларусі ва Украіну ўцёк ад палітычнага пераследу: у Беларусі ён адміністраваў апазіцыйны інтэрнэт-рэсурс. Мужчына атрымаў украінскае грамадзянства, але Генпракуратура Кыргызстана лічыць яго грамадзянінам Беларусі і рашэнне пра яго выдачу прызнае законным.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі