У лабавым сутыкненні ў Талачынскім раёне загінуў кіроўца "ВАЗ"
Дарожная аварыя са смяротным фіналам адбылася 10 верасня каля 18-й гадзіны каля Коханава Талачынскага раёна, інфармуе прэс-служба МУС.
78-гадовы мінчук на аўтамабілі "ВАЗ 2107" не справіўся з кіраваннем. Па датычнай ён зачапіў сустрэчны аўтамабіль "Opel Astra", за рулём якога быў 42-гадовы жыхар Коханава. Пасля гэтага "ВАЗ" выкінула на сустрэчную паласу, дзе ён улабавую сутыкнуўся з машынай "Opel Zafira", якім кіраваў 44-гадовы аршанец.
Кіроўца "ВАЗ" ад атрыманых траўмаў памёр па дарозе ў лякарню. Кіроўцу "Opel Zafira" і яго 71-гадовага пасажыра з траўмамі даставілі ў аршанскую лякарню.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.