У лесе пад Гомелем знайшлі экзатычны грыб
У лесе пад Гомелем знайлі экзатычны грыб, які не адразу здолелі апазнаць: замест звыклага “гармоніка” пад капялюшыкам былі дробныя шыпы. Грыбнікі спачатку падумалі, што гэта лісічка-мутант. Паколькі асобныя грыбы былі з’едзеныя чарвямі, то іх палічылі ядомымі, піша gomel.today.
Пазней атрымалася высветліць, што гэта нетыповы для Беларусі вожычнік жоўты або пеўнік — грыб, які для тутэйшых мясцінаў рэдкасці, а для Францыі — дарагі далікатэс. Каб грыб не гарчыў, шыпы пад капялюшыкам выдаляюць.