У Лідзе зачыніўся рэстаран, уладальніка якога затрымлівалі за "экстрэмізм"

Рэстаран "Vashi Guli" ў Лідзе

Рэстаран "Vashi Guli" ў Лідзе / t.me/viasna96

Напрыканцы ліпеня, як паведамляла Еўрарадыё, каля самых сцен Лідскага замка пачалося ўзвядзенне драўлянага рэстарана. Аднак не для ўсіх рэстаранны бізнес у Лідзе выявіўся бяспечным.

У горадзе спыніў працу вядомы ў горадзе рэстабар "Vashi Guli". Пра гэта, як заўважылі праваабаронцы, з радасцю паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы.

Гэтым летам уладальніка ўстановы як мінімум двойчы затрымлівалі, абвінаваціўшы ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". Паводле інфармацыі праўладных тг-каналаў, закрыццё рэстабара звязанае менавіта з гэтымі затрыманнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі