У Літве 2014-ы абвешчаны годам бітвы пад Оршай, пра беларусаў не згадваюць

Як паведамляе DELFI, у пастанове адзначаецца, што рашэнне прынята з улікам таго, што ў наступным годзе споўніцца 500 гадоў з моманту "гістарычнай перамогі Вялікага Княства Літоўскага ў бітве пад Оршай і абароны тэрытарыяльнай цэласнасці літоўскіх земляў". Пастановай сейма ўрад абавязалі падрыхтаваць праграму урачыстасцяў, звязаных з гадавінай бітвы.

Славутая Аршанская бітва, у якой войска ВКЛ (значную частку яго складалі ўраджэнцы цяперашняй Беларусі) перамагло амаль утрая большую па колькасці армію Маскоўскай дзяржавы, адбылася 8 верасня 1514 года. 30-тысячнае войска ВКЛ пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага літаральна разграміла маскоўскія палкі, агульная колькасць якіх перавышала 80 тысяч. Пад Оршай гетман Астрожскі ўпершыню ў вайсковай гісторыі выкарыстаў артылерыйскі залп з засады. Гэта і адыграла рашаючую ролю ў ходзе бітвы.



У тагачаснай Еўропе Аршанская бітва стала адной з найбуйнейшых, а для беларускай вайсковай гісторыі увогуле самай значнай перамогай. З пачатку 1990-х гадоў мінулага стагоддзя 8 верасня ў Беларусі неафіцыйна адзначаецца як Дзень беларускай вайсковай славы.
 

Літоўскі гісторык: Расце пакаленне беларусаў, якое думае вярнуць Вільню
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі